?

Log in

No account? Create an account

belman's Journal

Recent Entries

You are viewing the most recent 7 entries.

19th February 2007

8:46pm: Мяне ўжо тут няма:)

17th January 2007

5:26am: Новы Год ужо даўна прайшоў!!! А я толькі зараз узгадаў, што забыўся загадаць жаданьне...у  12-ць гадзін. Затое шмат чаго паспеў наабяцаць... Дурань!!!
І што рабіць?
2007 год ужо беззваротна ідзе, скокаюць лічбы адна на адну....большая на меньшую...на меньшую большая, бяжыць жыццё  і час...
Час змяняе...змяняе...змяняе...
Ён ужо  шмат чаго паспеў зьмяніць за гэты год!!!  Але ў які бок, добры ці дрэнны?
Адказ зноў такі ж пакіне ён...ЧАС.
Current Mood: 5.25 раніцы:) які настрой:)

7th December 2006

4:39pm: Сэнс жыцця



Зразумеў навошта запрашаюць гасьцей на Дзень Народзінаў! Не таму, што гэта трэба рабіць...
а для таго, каб  навараждзённы здолеў пабароць думкі аб суецыдзе. Каб не павесіўся ,
не застрэліўся ад суму ды адзіноты...
Дзякуй сябры!!! За віншаванні, за настрой  за тое, што Вы ёсьць:)

А яшчэ гэта быў мой самы цёплы Д.Н. +10

3rd December 2006

1:15pm: Сэнс жыцця



Паспяховы чалавек- гэта чалавек, які займаецца тым, што любіць і любіць тое, чым займаецца.Калі побач з ім знаходзяцца людзі якіх ён любіць, а ўзнагароду за працу атрымлівае ў тым памеры які яго задавальняе.
11:27am:
Страшна, калі людзям няма больш за што змагацца,
акрамя як за месца ў грамадскім транспарце...

28th November 2006

5:18pm: “Путин едет по стране”, альбо як праспэкт зрабілі пешаходным.
“Путин едет по стране”, альбо як праспэкт зрабілі пешаходным.

Адна дзяўчынка ледзь не плакала. Казала, што паехала за ключамі ад офісу, якія забылася дома, а тут яшчэ на адваротным шляху, гэта бясконцая пробка.( цікава, што з ёй зрабілі калегі, якія чакалі яе пад офісам).

Пасьля 30 хвілін чаканьня, калі ўжо праехала 3 картэжы, а транспарт так і не пусьцілі, народ пачаў выходзіць папаліць Павыходзіла шмат народу, усе абураліся, нехта жартам прапаноўваў перакрыць праспэкт,. Казалі, што дэлегаты не могуць знайсьці ў тумане Нац. Бібліятэку :) і г.д. але было не да сьмеху, народ спазьняўся. Недзе паўтары гадзіны правёў я ў маршрутцы “Уручча-м.Усход”. Усе разам “уламалі” кіроўцу паехаць у аб’езд. Але і вул. Каліноўскага, і Філімонава таксама былі перакрытыя пастамі ДАІ. Як мы дабраліся да мэтро я ня ведаю, ехалі праз нейкія “заказяўкавічы”, але ж дабраліся...

А як вы? Колькі кардонау прайшлі, каб трапіць на працу ці дадому? 

26th November 2006

1:23pm: Прынцып палітычнай сістэмы РБ



Прынцып палітычнай сістэмы РБ
.
На гэтым малюнку кожны можа знайсці ды распазнаць: сябе, начальніка, лектара, работнікаў ЖэСаў і г.д. :)
Два дні мне давялося змагацца з пашпартысткамі, каб яны перанеслі  ў мой новы пашпарт пячатку на замежныя выезды... а калі ўзгадаць, колькі мне давялося цалкам страціць часу на "абмен пашпарту"...
Powered by LiveJournal.com